Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) - галаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь па фундаментальных і прыкладных даследаваннях у галіне інфармацыйных тэхналогій: апрацоўцы выяў і распазнаванні выяў, аўтаматызацыі праектавання, матэматычнаму і камп'ютэрнаму мадэляванню, суперкамп'ютэрным тэхналогіям, біяінфарматыцы, медыцынскай інфарматыцы, лічбавай картаграфіі, інфармацыйным касмічным тэхналогіям..
АІПІ НАН Беларусі з'яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай, знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая з'яўляецца яго заснавальнікам. Установа замацавана за Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.
Інстытут з'яўляецца правайдэрам акадэмсеткі BASNET як базавай часткі навукова-інфармацыйнай сеткі Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў, навуковым забеспячэнні працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўцы прагнозаў у адпаведных галінах навукі і тэхнікі, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Кірунак дзейнасці:
НАВІНЫ
03.01.2023
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж АІПІ НАН Беларусі і ПалесДУ
заключаны 30 снежня 2022 года
16.05.2022
Падзеі і мерапрыемствы
май 2022 года
29.04.2022
Падзеі і мерапрыемствы
красавік 2022 года
18.11.2021
Сёння 18 лістапада 2021г. праходзіць ХХ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя
«Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РIНТI-2021)
09.11.2021
Лекцыя - прэзентацыя новага праекта "Фармат навукі: даступна"
9 лістапада ў 15.00 у вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі